banner

Пераможныя гранты Чырвонага Крыжа

24 Марта’13
1227
Два праекты валанцёрскіх груп сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам і СШ № 2 імя М. Масонава г. Свіслач выйгралі гранты ў абласным конкурсе-праекце малых грантаў "Мясцовыя ініцыятывы валанцёрскіх груп Чырвонага Крыжа ў аддаленых раёнах і малых гарадах”.
Калі дзейнасць кароткатэрміновага праекта пярвічнай арганізацыі БТЧК сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам "Добрае сэрца” накіравана на супрацоўніцтва валанцёрскіх груп з аддзяленнем дзённага прабывання для інвалідаў, то доўгатэрміновага праекта пярвічкі Чырвонага Крыжа СШ № 2 імя М. Масонава "Разам мы сіла!” – на догляд і аказанне дапамогі сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.
Сваю дзейнасць валанцёрскія групы распачнуць ужо ў наступным месяцы.  
У конкурсе ўдзельнічаў 71 праект пярвічных арганізацый Чырвонага Крыжа ўстаноў адукацыі Гродзеншчыны. З іх 12 прызнаны пераможцамі. На рэалізацыю кожнага праекта будуць выдаткаваны грашовыя сродкі памерам у тры мільёны рублёў.
Алена КЕДЗІК.

Предыдущая статья

С физкультурой по пути