На вясновых канікулах у раёне будуць дзейнічаць чатыры аздараўленчыя лагеры з дзённым прабываннем дзяцей. На гэты раз прымуць рабят тры гарадскія школы і Свіслацкая спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая школа алімпійскага рэзерву. Усяго адпачне і палепшыць сваё здароўе ў лагерах 165 вучняў адукацыйных устаноў, з іх 65 – у лагеры спартыўнай школы. Для выхаванцаў прадугледжана трохразовае харчаванне, спартыўныя, пазнавальныя і забаўляльныя мерапрыемствы, а таксама экскурсіі і прагулкі на свежым паветры. Бацькоўскі ўзнос для дзяцей, якія будуць наведваць школьныя лагеры, складзе ад 40 да 50 тысяч рублёў. Лагерная змена ў спартыўнай школе бацькам абыдзецца ад 35 да 50 тысяч.
Алена КЕДЗІК.