banner

У дарослае жыццё – з пашпартам

20 Марта’13
1637
У дарослае жыццё –  з пашпартам Традыцыйна па ўсёй краіне 15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Беларусі, прайшла ўсебеларуская акцыя "Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”. Урачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў чатырнаццаці вучням школ раёна адбылася ў школе мастацтваў.
Намеснік старшыні райвыканкама В. А. Суботка павіншаваў усіх прысутных са святам, а маладых людзей яшчэ і са значнай падзеяй у іх жыцці – атрыманнем пашпарта.
– Усе мы з’яўляемся паўнапраўнымі ўдзельнікамі жыцця сваёй краіны. А наша стваральная праца і грамадская дзейнасць накіраваны на яе росквіт і развіццё. Няхай Дзень Канстытуцыі будзе днём гонару за сваю Радзіму, дзе вяршэнствуе права. Неабходна прыкласці ўсе намаганні, каб беларускі край стаў яшчэ прыгажэйшым і прывабнейшым, – падкрэсліў Віктар Аляксеевіч.

У дарослае жыццё –  з пашпартам

 

У дарослае жыццё –  з пашпартам

 

У дарослае жыццё –  з пашпартам

 


На сцэну адзін за другім выходзяць юнакі і дзяўчаты для атрымання пашпарта. Гэты дзень ім запомніцца назаўжды. Усё было так урачыста. Разам з пашпартам маладыя людзі атрымалі падарунак ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі – кнігу "Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, а таксама сувеніры ад райвыканкама і раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання "Белая Русь”. Яе старшыня М. М. Грунтовіч выказаў спадзяванне, што юныя грамадзяне сваёй вучобай будуць уносіць дастойны ўклад у працвітанне Беларусі. Такую ж надзею выказала і першы сакратар райкама ГА БРСМ М. В. Рудоміна. Удзел у цырымоніі ўручэння пашпартоў прыняла інспектар службы па грамадзянству і міграцыі А. Г. Кацуба, дарэчы, лідар пярвічкі ГА БРСМ Свіслацкага РАУС.
– Сёння мы сталі паўнапраўнымі грамадзянамі нашай краіны. Мы павінны добрымі справамі даказаць любоў да Радзімы, каб дастойна насіць званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, – выказаў агульную думку маладых вучань гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага Дзмітрый Барэль.
Святочны канцэрт прадоўжыў урачыстасць. Гу-чалі беларускія матывы, і здавалася, што ў гэты момант разам з намі святкуе ўся Беларусь.
Марына ЯНЮК.
Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.

Предыдущая статья

Адпачынак