banner

“Гуляй, Масленіца!”

07 Марта’13
1397
10 сакавіка на цэнтральнай плошчы г. Свіслач адбудзецца свята провадаў зімы. Будзем зіму праводзіць, вясну сустракаць!
Вас чакаюць вясёлыя гульні, танцы ля вогнішча, а таксама гандлёвыя кропкі са смачнымі блінамі.
У праграме:
11.00 – тэатралізаванае адкрыццё свята «Прывітанне, вясна!».
11.30  – канцэртная праграма аматарскіх калектываў народнай творчасці Свіслацкага, Бераставіцкага і Мастоўскага раёнаў.
12.00 – запрашаюць святочныя пляцоўкі, на якіх будуць праходзіць конкурсы сярод прадпрыемстваў і арганізацый горада:
– «Блінная карчма» (блінапёкі);
– «Гасцінная леснічоўка» (лесарубы);
– «Спартыўная» (хто дужэйшы?);
– «Дзіцячая» (атракцыёны для дзяцей);
– «Горад майстроў» (выстава-продаж сувеніраў народных майстроў);
– «Гульнёвая» (зімовыя конкурсы, гульні, забавы);
– «А мы такія!»  (конкурсная праграма для маладых сем’яў).
Цудоўныя прызы чакаюць пераможцаў атракцыёна «Свіслацкі слуп». Працуюць гандлёвыя кропкі, шашлычныя і блінныя палаткі са свіслацкай смакатой.
Свіслацкая Масленіца чакае свіслачан і гасцей на вясёлае свята!
    Аргкамітэт.

Предыдущая статья

За здоровый образ жизни.