banner

У прызёрах – тэнісісты

13 Ноября’12
1228
У Гродне прайшоў чэмпіянат Гродзенскай вобласці па настольным тэнісе сярод інвалідаў па слыху. Каманду нашага раёна прадстаўлялі былыя і сённяшнія выхаванцы Поразаўскай школы-інтэрната.
Сярод жанчын першае месца заваявала былая выхаванка спецшколы-інтэрната Марына Фаменка. Другое месца ў Ганны Супрановіч, трэцяе – у Анжэлы Аляновіч. Лепшы вынік сярод мужчын прадэманстраваў тэнісіст Віталій Рэйшаль, другім у спісе значыцца Васілій Кузлік, трэцім – Кірыл Кенць.
Пераможца і прызёры спаборніцтва – выхаванцы трэнера У. А. Пракопчыка.
Алена КЕДЗІК.

Предыдущая статья

Педагогический опыт