banner

Любімая справа — займацца з цестам

21 Июня’11
1765

Любімая справа — займацца з цестам

На запрашэнне прыняць удзел у нашым конкурсе кулінарнага майстэрства «Хата пірагамі багата» адазвалася Надзея Яфімаўна Немец з вёскі Задваране. 38 гадоў яна адпрацавала поварам, з іх 9 гадоў — у дзіцячым садку ў Ханявічах. Ёй добра вядома, як дагадзіць і даросламу, і дзіцяці, прыгатаваць страву так, што і за вушы не адцягнеш.

— Мне заўсёды падабалася гатаваць штосьці смачненькае дзеткам, — падзялілася яна. — У юнацтве я хацела стаць кандытарам, толькі па сямейных абставінах не атрымалася здзейсніць мару. Але займацца з цестам — любімы занятак да гэтай пары.

З маладымі гаспадынькамі хачу падзяліцца рэцэптамі сваіх пірагоў і пончыкаў.

Дамашні пірог

Мука — 4 кг, маргарын — 2 пачкі, масла сметанковае — 300 г, масла расліннае — 100 г, тлушч свіны — 100 г, яйкі — 10 шт., дрожджы — 300 г, малако свежае — 2 л, цукар — 1 кг, ванілін, разынкі.

Цеста трэба вымешваць доўга, каб яно адставала ад рук. Потым неабходна даць яму выхадзіцца 2–3 гадзіны. Калі падымецца, асадзіць 2–3 разы.

Пакласці на бляху, пачакаць, каб паднялося. Зверху змазаць узбітым яйкам — і ў духоўку.

Пірог “Надзея”

Мука — 2 кг, малако — 1 л, дрожджы — 100 г, соль — 1 ч. лыжка, цукар — 2 шклянкі, смятана — 3 ст. лыжкі, алей — 4 ст. лыжкі, яйкі — 4 шт., разынкі — 200 г.

У цёплым малацэ развясці дрожджы, усыпаць трошкі цукру, соль. Праз 20–30 мінут, калі дрожджы падымуцца, усыпаць 2 шклянкі цукру, памяшаць, каб растаў. Дадаць смятаны, алею і нямнога мукі, каб цеста было рэдкім. Потым убіць яйкі, дадаць прапараныя разынкі. Паступова дасыпаць муку і добра вымешваць да тых пор, пакуль цеста перастане ліпнуць да рук і стане густым. Паставіць у цёплае месца на 2 гадзіны.

Выпякаць у разагрэтай загадзя духоўцы.

Пончыкі Іўеўскія

Яйкі — 4 шт., мука — 2 кг, малако — 0,5 л, дрожджы — 100 г, маргарын — 1 пачак, цукар — 0,5 кг, соль, ванілін.

Цеста добра вымешаць, вырабіць шарыкі по 40 г, пакласці на стол ці бляху, каб падыйшлі. Потым паль-цамі зжаць сярэ-дзінку шарыка, тады яго будзе добра варочаць і ён хутчэй прапячэцца.

Жарыць пончыкі на свіным тлушчы ці алеі.

Прыемнага апетыту!

Лариса САМАРИНА.

Фото Григория ШИРЯЕВА.

Предыдущая статья

Адресная помощь: кому и как