“Сем цудаў Беларусі”. Так называецца праект “Народнай газеты”. Сама назва гаворыць за сябе. Арганізатары маюць намер вызначыць сем самых яркіх, цікаўных аб’ектаў Беларусі, якія прэтэндуюць на права называцца “цудамі”.
Прынялі ў праекце ўдзел усе раёны Беларусі, прадставіўшы аб’екты архітэктуры, культуры, прыроды. Свіслаччына таксама прадставіла свае цуды. Сярод іх сядзіба Багудзенкі, балота Дзікое, Царква Ражства Прасвятой Багародзіцы ў Свіслачы, губернская гімназія, графскі парк у Свіслачы, касцёл святога Міхаіла Архангела ў Поразаве, урочышча Якушоўка, дзе нарадзіўся Кастусь Каліноўскі.
Сёння на сайце “Народнай газеты” вядзецца актыўнае галасаванне. Першы яго этап завершыцца ў пачатку сакавіка, калі будзе выбрана па два аб’екты з кожнага раёна. На другім этапе (ён працягнецца з сакавіка да мая) з раённых лідараў будуць шляхам галасавання на сайце абраны па два аб’екты з кожнай вобласці, якія пасля будуць прэтэндаваць на званне сямі цудаў Беларусі. Ужо ў чэрвені мы даведаемся аб выніках. Але перш трэба зайсці на сайт “Народнай газеты” www.ng.by і прагаласаваць за той аб’ект, які, як вам здаецца, можа прэтэндаваць на званне “цуда Беларусі”.
Нам неабыякава наша Беларусь, і нам не ўсё роўна, што называць “цудам”. Галасуем!
Марына ЯНЮК.