У апошні час пачасціліся выпадкі звароту грамадзян у Гродзенскае абласное ўпраўленне Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы па пытаннях нявыплаты камандзіровачных расходаў пры накіраванні ў службовую камандзіроўку па заключаных грамадзянска-прававых дагаворах падраду.
Як правіла, у абласное ўпраўленне звяртаюцца грамадзяне, аформленыя па грамадзянска-прававых дагаворах падраду для выканання работ па перавозцы грузаў аўтамабільным транспартам працадаўцы як у межах краіны, дык і за мяжу.
Тлумачым, што ў адпаведнасці з артыкулам 6 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь не падпадаюць пад дзеянне Працоўнага кодэкса адносіны з нагоды ажыццяўлення абавязацельстваў, якія ўзнікаюць на аснове дагавораў, прадугледжаныя грамадзянскiм заканадаўствам.
Гарантыі і кампенсацыі пры накіраванні ў службовую камандзіроўку, прадугледжаныя главой 9 «Гарантыі і кампенсацыі» Працоўнага кодэкса, распаўсюджваюцца толькі на працаўнікоў, з якімі ўстаноўлены працоўныя адносіны (заключаны працоўны дагавор або кантракт).
У сувязі з чым грамадзяне, якiя выконваюць работу па грамадзянска-прававых дагаворах падраду і накіраваныя ў камандзіроўку, не маюць падстаў для спагнання з працадаўцы камандзіровачных расходаў у судовым парадку?
Варыянтам для вырашэння дадзенага пытання можа быць зварот грамадзяніна ў суд для прызнання работы па грамадзянска-прававым дагаворы працай па працоўным дагаворы, бо выкананне працы па перавозцы грузаў адпавядае тарыфна-кваліфікацыйнай характарыстыцы (працоўнай функцыі) прафесіі «Кіроўца аўтамабіля», прадугледжанай адпаведным выпускам Адзінага тарыфна-кваліфікацыйнага даведніка работ і прафесій рабочых, зацверджанага пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь. Такім чынам, з улікам характару маючай адбыцца працы ці ўмоў яе выканання грамадзяніна належала аформіць на працу кіроўцам аўтамабіля па працоўнаму дагавору (кантракту), а не па дагавору, які прадугледжаны грамадзянскім заканадаўствам.
У выпадку прызнання судом дадзенай працы працай па працоўным дагаворы ў працаўніка, у адпаведнасці з часткай 2 артыкула 95 Працоўнага кодэкса, узнікае права патрабаваць ад наймальніка кампенсацыі расходаў па праезду да месца службовай камандзіроўкі і назад, па найму жылога памяшкання, за пражыванне па-за месцам жыхарства (сутачныя), іншых расходаў, вырабленых работнікам з дазволу або ведама наймальніка.
Ігар Федаровіч, галоўны дзяржаўны інспектар аддзела нагляду за выкананнем заканадаўства аб працы Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы
Электронная
подписка на «СГ»
Подробнее
подписка на «СГ»