На тэрыторыі раёна ў студзені – кастрычніку назіраецца нязначны рост (з 21 да 22) колькасці злачынстваў, учыненых у стане алкагольнага ап’янення.
Паводле звестак аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС, рост такіх злачынстваў адбыўся на тэрыторыі Навадворскага (4, +3), Поразаўскага (3, +1), Нязбодзіцкага (2, +1) сельскіх саветаў. На тэрыторыі Ханявіцкага, Вердамічскага і Дабравольскага сельскіх саветаў злачынстваў такой катэгорыі не зарэгістравана.
Для папярэджання злачынстваў, якія здзяйсняюцца ў стане алкагольнага ап’янення, супрацоўнікамі РАУС вядзецца работа па ізаляцыі хранічных алкаголікаў у лячэбна-працоўны прафілакторый. На дадзены момант у ЛПП ізалявана 14 такіх асоб.
На прафілактыку злачынстваў, якія ўчыняюцца ў стане алкагольнага ап’янення, ўплывае абмежаванне ў дзеяздольнасці асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. У студзені – кастрычніку судом Свіслацкага раёна прынята 3 рашэнні аб абмежаванні ў дзеяздольнасці асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, якія ставяць сваю сям’ю ў цяжкае матэрыяльнае становішча.
У мэтах прафілактыкі гэтага віду злачынстваў супрацоўнікамі АУС ва ўзаемадзеянні з іншымі суб’ектамі праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, прадугледжаных планам па прафілактыцы правапарушэнняў на тэрыторыі Свіслацкага раёна.
Як расказаў начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Дзяніс Паўлючэня, за мінулы перыяд 2021 года з незаконнага абароту супрацоўнікамі РАУС было канфіскавана 12 514 літраў алкагольнай прадукцыі, з якіх 321 літр самагону, 12 193 літра самагоннай брагі. Знішчана 13 самагонных апаратаў, да адказнасці прыцягнута 40 грамадзян.
Згодна з артыкулам 13.27 КоАП Рэспублікі Беларусь за незаконны абарот алкагольнай прадукцыі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Выраб фізічнымі асобамі моцных алкагольных напояў (самагонкі), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), а роўна захоўванне апаратаў, якія выкарыстоўваюцца для іх вырабу, цягнуць накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь з канфіскацыяй названых напояў, паўфабрыкатаў і апаратаў. Тыя ж дзеянні, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, а роўна выраб фізічнай асобай больш за пяць літраў моцных алкагольных напояў (самагонкі), больш за трыццаць літраў паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі) альбо захоўванне больш за трыццаць літраў такіх паўфабрыкатаў цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад пяці да трыццаці базавых велічынь.
Набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), за выключэннем тых, продаж якіх дазволены заканадаўствам, а таксама набыццё паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі) цягнуць накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь з канфіскацыяй указаных напояў.
Пад моцнымі алкагольнымі напоямі (самагонкай) разумеюцца алкагольныя напоі з аб’ёмнай доляй этылавага спірту 28 і больш працэнтаў, вырабленыя фізічнымі асобамі шляхам зброджвання сыравіны і наступнай перагонкі.
Марына ЯНЮК
Фото носит иллюстративный характер