banner

А ў багажніку... самагон

20 Мая’20
1211
За чатыры месяцы бягучага года супрацоўнікамі міліцыі знішчана каля 3 тон вадкасці з утрыманнем спірту. Да адказнасці прыцягнута 10 чалавек, паведамілі ў аддзяленні аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.

Так, 10 красавіка супрацоўнікі ДПС міжраённага аддзела ДАІ Ваўкавыскага РАУС на аўтадарозе Ханявiчы – Корнадзь паблізу вёскі Куклічы затрымалі аўтамабіль, якім кіраваў 27-гадовы жыхар Корнадзi. У багажніку аўто знойдзена 200 літраў самагонкі. Высакаградусная вадкасць канфіскавана.

Праз тыдзень падчас сумесных рэйдавых мерапрыемстваў супрацоўнікі Свіслацкага РАУС і работнікі Ваўкавыскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету у момант вырабу самагонкі ў лясным масіве паблізу в. Бернікі затрымалі жыхара Свіслачы. Складзены адміністрацыйны пратакол. 
Згодна з артыкулам 12.43 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, выраб, набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), захоўванне апаратаў для іх вырабу цягнуць накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь. У выпадку паўторных падобных дзеянняў – да трыццаці базавых велічынь.

Аб фактах незаконнага абароту спіртаўтрымліваючай прадукцыі можна паведаміць у аддзел унутраных спраў па тэлефонах: 3-43-70, 3-32-83, альбо на тэлефон «гарачай лініі» УУС Гродзенскага аблвыканкама «П’янству – не!» (8-0152) 797-333.

Предыдущая статья

Почему все время хочется спать и что с этим делать?
Похожие новости