Інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Юрыя Уладзіміравіча Сазона сустрэлася з жыхарамі в. Рудня ў Доме сацыяльных паслуг. Тэма алкагалізацыі і п’янства з’яўлялася галоўнай. Юрый Уладзіміравіч зазначыў, што вялікую трывогу выклікае распаўсюджванне п’янства і алкагалізму сярод маладых людзей. Уключаюцца ва ўжыванне моцных спіртных напояў ужо ў 13 — 16-гадовым узросце. У нашай краіне 18 тысяч маладых людзей стаяць на прафілактычным уліку як ужывальнікі алкаголю са шкоднымі вынікамі, у Свіслацкім раёне — 25.
Турбуе і пастаяннае павелічэнне п’янства і алкагалізму сярод жанчын. За апошнія дваццаць гадоў колькасць жанчын, якія хварэюць хранічным алкагалізмам, узрасла ў некалькі разоў. З іх пераважная колькасць — жанчыны да трыццаці гадоў.
Аналізуючы сітуацыю ў раёне, начальнік РАУС Ігар Віктаравіч Смольскі адзначыў, што толькі ў бягучым годзе праваахоўнымі органамі выяўлена звыш васьмі дзесяткаў грамадзян, якія здзейснілі злачынствы ў нецвярозым стане. Гэтыя ж асобы ў асноўным і віноўнікі дарожна-транспартных здарэнняў. У адносінах сямейных дэбашыраў заведзена 8 крымінальных спраў. Супрацоўнікамі РАУС рэгулярна вядзецца барацьба з самагонаварэннем. Толькі ў бягучым годзе вывезена каля 50 самагонных апаратаў, знішчана каля 70 тон брагі.
Здаецца на першы погляд надзённыя пытанні, з якімі часта даводзіцца сутыкацца ў нашым грамадстве, а для іх канчатковага вырашэння патрабуюцца дзесяткі гадоў. Менавіта таму дзяржаўнай уладай прымаецца шэраг рашэнняў, накіраваных на барацьбу з алкагалізмам і п’янствам у нашай краіне.
У ходзе дня інфармавання ў жыхароў вёсак узнікала шмат пытанняў, некаторыя з іх патрабуюць дэталёвага разгляду.

Алена КЕДЗІК.
Фота Рыгора ШЫРАЕВА.
Фота Рыгора ШЫРАЕВА.