Віншаванне міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Марата Маркава з 85-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты ”Гродзенская праўда”

09 Октября’24
551
Віншаванне міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Марата Маркава з 85-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты ”Гродзенская праўда”

Калектыву рэдакцыі газеты ”Гродзенская праўда”

Паважаныя калегі!

Віншую калектыў рэдакцыі з 85-годдзем з дня выхаду першага нумара газеты. 

Ваша выданне мае слаўную гісторыю, у тым ліку і баявую. Падчас барацьбы з фашысцкімі акупантамі 50 нумароў газеты былі выпушчаны ў партызанскіх атрадах.

І сёння, працягваючы свае лепшыя традыцыі, паважаная абласная газета ва ўсіх ракурсах асвятляе жыццё роднага краю. Яна – крыніца актуальных навін, каментарыяў і рэпартажаў пра самыя важныя падзеі Гродзеншчыны, Беларусі. 

Асаблівае значэнне мае сацыяльная накіраванасць вашых матэрыялаў. Актуальныя пытанні эканомікі, павышэння эфектыўнасці вытворчасці, адукацыі, аховы здароўя, патрыятычнага выхавання, папулярызацыя сямейных каштоўнасцей, беражлівых адносін да зямлі разглядаюцца ўдумліва, з любоўю да роднага краю, з павагай да землякоў. 

Прыемна адзначыць, што газета актыўна ўдзельнічае ва ўсіх абласных і рэспубліканскіх творчых конкурсах, неаднаразова ўзнагароджвалася дыпломамі, ганаровымі граматамі, станавілася пераможцам Нацыянальнага конкурсу ”Залатая Ліцера“ ў розных намінацыях.

Дзякуй вам за нястомную працу, праўдзівае і своечасовае асвятленне жыцця рэгіёна, суайчыннікаў. Упэўнены, што і надалей вы будзеце ісці ў нагу з часам, застаючыся патрыётамі сваёй малой радзімы, нашай Айчыны. 

Жадаю вам новых выдатных творчых дасягненняў, добрага здароўя, дабрабыту, нязменнай адданасці чытачоў.

Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь 
Марат Сяргеевіч Маркаў
9 кастрычніка 2024 г.

Предыдущая статья

Стартовала регистрация на участие в первом этапе репетиционного тестирования