banner

Калі б у парку быў амфітэатр

16 Января’21
1257


Сёння на «прамую лінію» са старшынёй Свіслацкага райвыканкама Аляксандрам Вярсоцкім паступіла дванаццаць званкоў. На частку з іх адказы дадзены адразу – канкрэтна і без пустых абяцанняў. Паглыбіцца ў сутнасць астатніх трэба будзе кампетэнтным асобам.

Нямала зваротаў у гэты дзень было з сельскіх населеных пунктаў. Напрыклад, Тамара Аўсейчык з Ранявічаў прасіла адтэрмінаваць планавае адключэнне электраэнергіі ў сувязі з маразамі. Калі ў доме ўсё завязана на электрычнасці, у мінус пятнаццаць без яе зусім не камфортна. Пытанне адразу вырашана станоўча.

Жыхарка пасёлка Кабыльнікі наракала на няякасны рамонт дома. У вёсцы Стокі па-ранейшаму востра стаіць пытанне водазабеспячэння.

Марыя Лінкевіч з Нязбодзічаў прасіла дапамагчы з транспартнымі зносінамі паміж двума аграгарадкамі – Нязбодзічы і Дабраволя. Раней такі рэйс быў, а цяпер няма магчымасці дабрацца ў медыцынскую ўстанову.

Свіслачан хвалююць іншыя пытанні – падставы для ўключэння ў базу дадзеных працаздольных грамадзян, якія не занятыя ў эканоміцы, уладкаванне вадаспаду на возеры і амфітэатра ў гарадскім парку, няспраўнасць выцяжкі ў кватэры, уключэнне ў гаспадарчы абарот зямель каля Дабраволі і барацьба з залатарнікам.

Наталля Герман цікавілася, ці можна арганізаваць рух аўтобуса па маршруце Свіслач – Корнадзь акрамя будняў у выхадны дзень. А заяўнік, які пажадаў застацца невядомым, падказаў, што на ўчастку дарогі ад чыгуначнага пераезду да вёскі Грыцкі не гараць ліхтары. Тут ужо на коне пытанні бяспекі.

Вольга БУБЕНЧЫК

    Предыдущая статья

    Вопросы отопления и пенсионного обеспечения. Прямую линию с жителями области провел заместитель председателя облисполкома Виталий Невера