banner

Гэта НАША гісторыя

18 Сентября’22
1339
Беларусь маштабна адзначыла Дзень народнага адзінства. Гэта свята самае маладое сярод дзяржаўных – адзначаецца толькі другі год, але з'яўляецца сімвалам перамогі справядлівасці.

У субботу, 17 верасня, прайшоў патрыятычны форум «Гэта наша гісторыя». На «Мінск-Арэну» з'ехаліся з усіх рэгіёнаў Беларусі. Прадстаўнікі ад Свіслацкага раёна таксама пабывалі на форуме і змаглі нароўні з усімі ацаніць яго маштабнасць і відовішчнасць.



Пачаўся канцэрт з кароткага звароту Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі да ўсяго адзінага беларускага народа.

Мы аб'ядналіся ў адной краіне, у адной рэспубліцы. Ад сіняй стужкі Прыпяці да званоў полацкай Сафіі. Ад Камянецкай вежы і нёманскіх хваль да велічных Дняпра і Сожа. Паходню беларускай дзяржаўнасці запалілі ў старажытным Полацкім княстве і праз стагоддзі выпрабаванняў дзякуючы сіле духу нашых продкаў адрадзілі ў Мінску. І пад светлым знакам нашага адзінства мы ўпэўнена крочым у будучыню. Так будзе заўжды! Гэта наша гісторыя! – падкрэсліў Аляксандр Рыгоравіч. 



Затым пачалося касцюміраванае гістарычнае шоу з выкарыстаннем найноўшых тэхналогій і спецэфектаў, якое перанесла гледачоў у захапляльнае падарожжа. Сюжэт быў пабудаваны з 12 блокаў па храналагічным прынцыпе гісторыі і развіцця Беларусі. І што цікава – усе эпізоды шоу былі пастаўлены так, каб кожнаму гледачу было добра відаць і ўсё зразумела з любога месца ў зале арэны. Усе акунуліся ў эпоху крыжакоў, вядомых беларускіх асветнікаў, шляхцічаў, падзей 1812-га, 1917-га, 1939-га гадоў. Не менш эфектна былі прадстаўлены савецкі і сучасны перыяды. Краіна шмат чаго перанесла на сваім шляху развіцця. Але сіла беларусаў у адзінстве – такая асноўная думка падкрэслівалася на працягу ўсяго дзеяння ў канцэртных нумарах.

У канцэрце было задзейнічана шмат беларускіх выканаўцаў і калектываў. Гучалі хіты апошніх гадоў «Что ты сделал для Родины», «Беларусь сильная» і, канешне, тая самая песня «Любимую не отдают». Рэпер Сяргей Пархоменка, вядомы як Сярога, прадставіў прэм'еру песні «Это НАША история». Як і чакалася, песняй «Хата бацькоў» «зажгла» зал арт-група «Дразды».

Гэта было сапраўднае свята, беларусы ў чарговы раз паказалі свету сваю згуртаванасць і сілу, а яна – у адзінстве.



Марына ЯНЮК
Фота аўтара

Предыдущая статья

Его пример –другим наука