



На ўрачыстасць прыехалі госці з вобласці. Сярод іх ветэран вайны ў Афганістане, трэнер, які валодае многімі відамі ўсходніх адзінаборстваў, лекар Саід Султан Хаджаеў. Ён уручыў сваю кнігу «Вялікі воін» старшыні райвыканкама Ю. У. Сазону. Юрый Уладзіміравіч цёпла павітаў воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Гучалі ў гэты дзень афганскія песні, адбылося паказальнае выступленне воінаў спецназа ўнутраных войск. Воінам-інтэрнацыяналістам і маці загінуўшых прыпаднесены кветкі.
Будзем жа берагчы памяць пра гэтых юнакоў, якія не дажылі, не дакахалі. Будзем годны іх учынкаў.
Алена КЕДЗІК.
На фота: на сцэне — воіны-інтэрнацыяналісты; С. С. Хаджаеў уручае падарунак Ю. У. Сазону; гучалі афганскія песні; паказальнае выступленне воінаў спецназа.
Фота Рыгора ШЫРАЕВА.
На фота: на сцэне — воіны-інтэрнацыяналісты; С. С. Хаджаеў уручае падарунак Ю. У. Сазону; гучалі афганскія песні; паказальнае выступленне воінаў спецназа.
Фота Рыгора ШЫРАЕВА.