banner

Кветкі для Героя

24 Октября’11
1344

Кветкі для Героя

21 кастрычніка, у дзень нараджэння Героя Савецкага Саюза палкоўніка Мікалая Паўлавіча Масонава, які загінуў пры вызваленні нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта на чале са старшынёй райвыканкама А. М. Таргонскім, члены ветэранскай арганізацыі, вучні і настаўнікі школы № 2 г. Свіслачы, якая носіць імя Героя, прыйшлі да памятных месцаў, каб аддаць даніну павагі і ўшанаваць чалавека, які аддаў жыццё за вызваленне Свіслаччыны. Вянкі і жывыя кветкі ляглі да брацкай магілы, дзе пахаваны камандзір 217-й стралковай дывізіі, а таксама да памятнага знака на месцы яго гібелі. У цырымоніі прынялі ўдзел дачка і ўнук Героя І. М. Кальянава і А. Ф. Паліцын.

Падзеі той вайны адышлі ў мінулае, але памяць пра іх павінна захавацца назаўсёды. І мы помнім!

Ларыса САМАРЫНА

Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.

Предыдущая статья

25 лет у руля районки