banner

Прызначаны першы намеснік старшыні райвыканкама

08 Февраля’19
1564

Распараджэннем Свіслацкага райвыканкама № 13-рк ад 7 лютага 2019 г. першым намеснікам старшыні – начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама прызначаны Андрэй Сяргеевіч Грыцкевіч.


Андрэй Сяргеевіч нарадзіўся 16 верасня 1987 года ў в. Занкі Свіслацкага раёна. У 2010 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці «агранамія».

Працаваў галоўным аграномам ААТ «Акр-Агра». З 2015 года – намеснікам дырэктара па вытворчасці, а з 2016-га – дырэктарам ААТ «Валевачы» Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

Предыдущая статья

В Беларуси утвержден новый порядок заполнения налоговых деклараций