banner

Мы самі вырашаем, якой будзе наша будучыня

16 Ноября’19
1029

У раёне працягваюцца сустрэчы прадстаўнікоў мясцовай улады з працоўнымі калектывамі і вясковымі жыхарамі.

У сераду намеснік старшыні райвыканкама Юрый Кулікоў сустрэўся з калектывам Поразаўскага ўчастка РУП ЖКГ. Канешне, у цэнтры ўвагі былі  пытанні самай значнай палітычнай падзеі, якая зараз праходзіць у краіне, – выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, а таксама датэрміновага галасавання. Прыняць удзел у выбарах – наш агульны абавязак, бо сёння тым самым мы вырашаем, якой будзе наша будучыня. Усіх прысутных Юрый Валянцінавіч запрасіў знайсці час і прагаласаваць.  


Таксама намеснік старшыні расказаў камунальнікам аб сацыяльна-эканамічным развіцці нашага раёна. У сваім выступленні ён звярнуў увагу на пытанні сельскай гаспадаркі, сацыяльнага абслугоўвання, адукацыі, дэмаграфіі, занятасці насельніцтва. Цікава было паслухаць і аб перспектывах раёна, якія звязаныя з функцыянаваннем свабоднай эканамічнай зоны.

У канцы сустрэчы прысутныя маглі задаць хвалюючыя пытанні і абмеркаваць разгледжаныя тэмы.

Сняжана ЖУРНЕВІЧ
Фота аўтара 

Предыдущая статья

Парламентские выборы: сегодня – последний день досрочного голосования