banner

15 мая – Дзень сям'і

15 Мая’20
1235
Паважаныя свіслачане і жыхары раёна! Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні са светлым вясновым святам – Днём сям’і!

Сям’я – гэта галоўная апора чалавека, крыніца маральнасці, любові, павагі і гармоніі ў грамадстве. Тут фарміруецца аснова нашай будучыні, таму вельмі важна, каб кожны шанаваў, паважаў і падтрымліваў сямейныя традыцыі.

Сёння мы выказваем асаблівую падзяку шматдзетным сем’ям і сем’ям, якія выхоўваюць прыёмных дзяцей. Гэта вялікая адказнасць і нялёгкая праца. На такіх бацькоў павінна раўняцца маладое пакаленне – гэтак жа любіць, шанаваць, падтрымліваць і паважаць адзін аднаго.

Нізкі паклон дзядулям і бабулям, якія вырасцілі ўласных дзяцей, а зараз дапамагаюць выхоўваць унукаў і праўнукаў. 

Жадаем усім вам здароўя, сямейнага шчасця, каб у кожнай нашай сям’і панавалі любоў і павага, паразуменне і дабрабыт, спакой і парадак! Хай звонкія дзіцячыя галасы прыносяць радасць, а мудрыя парады старэйшага пакалення дапамагаюць захаваць сямейнае шчасце!

Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Свіслацкі раённы Савет дэпутатаў

Предыдущая статья

Завершается подача заявлений о регистрации инициативных групп по выдвижению кандидатов в Президенты