banner

“Тут жывуць людзі, якія любяць сваю зямлю”

19 Августа’23
881



Фестываль хутка набраў абароты. Адкрыццё ўлюбёнага жыхарам Гродзеншчыны хлебнага свята "Рэцэпт сямейнага хлеба" правялі вядомыя ў вобласці гумарыстычныя персанажы Васіль і Гандзя – лаўрэаты прэстыжнай прэміі Гродзенскага аблвыканкама імя Аляксандра Дубко Дзяніс Балабуеў і Надзея Маркевіч.

– Тут жывуць людзі, якія любяць сваю зямлю, памятаюць свае карані. Людзі, якія паважаюць традыцыі продкаў і пры гэтым заўжды імкнуцца наперад. Гэты фестываль яркае таму пацвярджэнне, – сказаў на цырымоніі адкрыцця фестывалю старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.Фестываль зусім нядаўна ўварваўся ў каляндар нашых культурных падзей, уварваўся дзякуючы лёгкай руцэ кіраўніка дзяржавы, які ў час наведвання Свіслачы даў старт рабоце арганізацыі феста. Свята аб'ядноўвае людзей розных узростаў, а таксама традыцыі, якія сыходзяць сваімі каранямі ў гісторыю нашага народа, але пры гэтым мы бачым сталы рух наперад. Гэта дазваляе нашаму рэгіёну, ды і ў цэлым нашай краіне дабівацца пастаўленых мэт, вырашаць задачы.


Старшыня Свіслацкага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкі шчыра павіншаваў свіслачван са святам і выказаў упэўненасць на добрасумленную працу на карысць народа:

– Адзін з галоўных герояў мастацкага фільма “Сын пекара” сказаў, што пякарня – гэта месца, дзе нараджаюцца цуды. І менавіта візіт нашага Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі на свіслацкую пякарню паспрыяў брэнду “Бацькава булка”, – сказаў Аляксандр Людвігавіч. – Ужо другі год запар запар мы святкуем свята нараджэння хлеба. Я хачу сказаць шчырыя словы ўдзячнасці працавітым жанчынам свіслацкай пякарні за іх пяшчоту, працавітасць, любоў і ласку, з якой яны гэтую прадукцыю рыхтуюць. Свіслацкі пекар – самы лепшы лекар. Вашу працу менавіта так ацэньваюць землякі. Тыя, хто працуе рукамі, іх называюць рабочымі. Тыя, хто працуе рукамі і галавой, іх называюць майстрамі. А тыя, хто працуе рукамі, галавой і сэрцам, іх называюць пекарамі. Дзякуй вам вялікі, пекары з Міншчыны, Магілёўшчыны, Гомельшчыны, Гродзеншчыны, з усіх куткоў нашай Беларусі, што прыехалі сюды. Дзякуй за вашы шчырыя сэрцы і працавітыя рукі. Са святам усіх!


Самыя яркія падзеі разгарнуліся на галоўнай плошчы горада, дзе госці ўрачыстасці маглі не толькі прыняць удзел у займальных конкурсах, творчых майстар-класах і захапляльных спаборніцтвах, але і прадэгуставаць лепшыя хлебабулачныя вырабы прафесійных пекараў з усіх рэгіёнаў краіны.

















Марына ЯНЮК

Фото Таццяны КАВАЛЬЧУК

Предыдущая статья

Кто же был «Бульче всех!»