Які ж каравай-фэст без караваяў. Ужо другі год на свяце праводзіцца конкурс пекараў-аматараў пад назвай «Матулін каравай».
Як і летась, вочы разбягаліся ад разнастайнасці караваяў. Адно аб’ядноўвала кулінарныя шэдэўры – усе яны прыгатаваны з любоўю. Гэта якасць ў прыгатаванні вырабу перадалі майстрыхам іх мамы і бабулі. Нездарма конкурс названы з такой любоўю да матуліных рук, якія ўкладвалі ў сваё тварэнне ласку і любоў.
Канкурсанткі спаборнічалі ў дзвюх намінацыях «Традыцыйны каравай» і «Сучасны каравай». Кожная каравайніца прадстаўляла свой выраб, а журы ацэньвала яго смакавыя якасці, арыгінальнасць прэзентацыі, афармленне і ўнікальнасць рэцэптуры.
Пераможа, вядома ж, лепшы каравай, пекар якога набраў большую колькасць балаў.
Людміла БАЛЫШ
Фота аўтара