Чырвоны Крыж праводзіць дабрачынную кампанію «Ваша дапамога». Яна накіравана на паляпшэнне якасці жыцця пажылых людзей і прыцягненне ўвагі да іх патрэб.
У межах кампаніі валанцёры Беларускага Чырвонага Крыжа нададуць асаблівую ўвагу пажылым: дапамогуць у побыце, акажуць іншую дапамогу.
Таксама Беларускі Чырвоны Крыж стварае ініцыятыўныя групы пажылых людзей. Яны дапамагаюць адзінокім і адзінока пражываючым пажылым. Так, валанцёры Чырвонага Крыжа, яны ж і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, Тэрэза Станіславаўна Багалейша і Соф’я Міхайлаўна Мацяшук навязалі тапак і ў гэтыя зімовыя марозныя дні валанцёры раздалі іх людзям сталага ўзросту.
Кампанія «Ваша дапамога» спрыяе паляпшэнню якасці жыцця пажылых людзей, дае магчымасць адчуваць сябе патрэбнымі і рэалізаванымі, лічыць старшыня раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Наталля Пац і запрашае далучыцца да дабрачыннасці.
Марына ЯНЮК
Электронная
подписка на «СГ»
Подробнее
подписка на «СГ»