banner

Яравыя культуры ў Беларусі пасеяны больш як на 90 працэнтах плошчаў

11 Мая’20
750


Сяўба ўсіх яравых культур у Беларусі праведзена на больш як 2,3 млн га, што складае 90,4 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 11 мая, сяўба лёну-даўгунцу ў Беларусі праведзена на 48,7 тыс. га, што складае больш за 96 працэнтаў запланаваных плошчаў. Бульба пасеяна ўжо на 20,7 тыс. га (94,7 працэнта), агародніна - на 3,78 тыс. га (84 працэнты). Сяўба цукровых буракоў завершана. Кукуруза пасеяна на больш як 1 млн га (90,4 працэнта), яравы рапс - на 49,8 тыс. га (95,3 працэнта), грэчка - на 5,93 тыс. га (26 працэнтаў), проса - на 4,91 тыс. га (59,9 працэнта).

Як паведамлялася, у бягучым годзе яравая сяўба будзе праведзена амаль на 2,6 млн га. Лён-даўгунец плануецца пасеяць на плошчы 50,3 тыс. га, бульбу - на 21,9 тыс. га, агародніну - на 4,5 тыс. га, кукурузу - на больш як 1,1 млн га.

Предыдущая статья

В рамках акции "Беларусь помнит. Солдаты Победы" поздравления принимал ветеран Иосиф Казимирчик