banner
Грэчка ў Беларусі пасеяна на трэці плошчаў
15:39 12 Мая’20
130

Грэчка ў Беларусі пасеяна на 6,9 тыс. га, што складае 30,3 працэнта запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 12 мая, ільном-даўгунцом засеяна 48,7 тыс. га, што складае больш за 96 працэнтаў запланаваных плошчаў. Бульба пасеяна ўжо на 21,5 тыс. га (99 працэнтаў), агародніна - на 3,89 тыс. га (86,5 працэнта). Сяўба цукровых буракоў завершана. Кукуруза пасеяна на больш як 1 млн га (93,1 працэнта), яравы рапс - на 50 тыс. га (95,7 працэнта), проса - на 5,46 тыс. га (66,6 працэнта). Сяўба ўсіх яравых культур у Беларусі праведзена на больш як 2,3 млн га - 91,8 працэнта запланаваных плошчаў.

Як паведамлялася, у бягучым годзе яравая сяўба будзе праведзена амаль на 2,6 млн га. Лён-даўгунец плануецца пасеяць на плошчы 50,3 тыс. га, бульбу - на 21,7 тыс. га, агародніну - на 4,5 тыс. га, кукурузу - на больш як 1,1 млн га.

Предыдущая статья

Большой души человек