banner

З 1 чэрвеня ва ўстановах адукацыі раёна пачаліся выпускныя экзамены

03 Июня’20
1395

У гэтым навучальным годзе за курс базавай школы свае  веды пацвярджаюць 118 вучняў, з якіх 24 прэтэндуюць на пасведчанне з адзнакай. Дзевяцікласнікі здаюць пісьмовыя экзамены па беларускай і рускай мовах, матэматыцы.


Чатыры экзамены здаюць адзінаццацікласнікі: беларускую мову ці рускую (на выбар) і матэматыку пісьмова, замежную мову і гісторыю Беларусі – вусна. З 110 выпускнікоў ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі 12 вучняў прэтэндуюць на залатыя медалі.


Па стане здароўя ад экзаменаў вызвалены два дзевяцікласніка і тры адзінаццацікласніка. Навучэнка 11 класа гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы Маргарыта Кудэлка вызвалена ад экзамена па замежнай мове як пераможца абласной алімпіяды па англійскай мове.



На трэці дзень іспытаў мы завіталі ў гімназію на экзамены да адзінаццацікласнікаў. Клас быў раздзелены на падгрупы: у першай вучні здавалі вусны экзамен па англійскай мове, у другой – пісьмовы па рускай мове.

Хочацца адзначыць таксама, што ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай ва ўсіх установах адукацыі раёна на экзаменах выконваюцца неабходныя супрацьэпідэмічныя меры.


Апошні выпускны экзамен пройдзе 9 чэрвеня, а 10 чэрвеня дзяўчаты і юнакі на ўрачыстых лінейках атрымаюць атэстаты аб заканчэнні агульнай сярэдняй адукацыі і развітаюцца з роднай школай і любімымі настаўнікамі.

Наперадзе школьнікаў чакаюць цэнтралізаванае тэсціраванне, якое пачнецца 25 чэрвеня, і ўступныя экзамены ва ўстановы адукацыі, дзе яны атрымаюць прафесіі.

Сняжана ЖУРНЕВІЧ 
Фота аўтара

Предыдущая статья

У Беларусі ў канцы тыдня стане цяплей