banner

Рэгістрацыя на ЦТ пачнецца 2 мая: у БДУ заяву можна падаць анлайн

29 Апреля’21
726

Рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання цэнтралізаванага тэсціравання адкрываецца 2 мая. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белдзяржуніверсітэта, у БДУ яна пройдзе па адрасе: пр.Незалежнасці, 4 (хол 1-га паверха галоўнага корпуса).

Рэгістрацыя будзе доўжыцца да 1 чэрвеня. У будныя дні пункт рэгістрацыі будзе працаваць з 9.00 да 19.00, а 2, 15 і 29 мая - з 9.00 да 18.00. Выхадныя дні - 8, 9, 10, 11, 16, 22, 23 і 30 мая.

Рэгістрацыя абітурыентаў для праходжання ЦТ у рэзервовы дзень ажыццяўляецца з 2 ліпеня па 9 ліпеня (3 ліпеня - выхадны).

Абітурыенты запаўняюць заяву на адной з дзяржаўных моў.

У бягучым годзе ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй заяву на ўдзел у ЦТ можна падаць адным з прапанаваных спосабаў:

- анлайн з дапамогай электроннай формы на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) http://www.regct.rikc.by/,

- асабіста ў адным з пунктаў рэгістрацыі.

Пасля падачы заявы або праз запаўненне формы ў сістэме папярэдняй рэгістрацыі абітурыентам неабходна ўнесці аплату за прыём і афармленне дакументаў (акрамя льготнай катэгорыі грамадзян).

Пасля ўнясення аплаты згодна з папярэднім запісам абітурыент асабіста забірае ў пункце рэгістрацыі пропуск для ўдзелу ў ЦТ. Для гэтага яму неабходна асабіста падаць пашпарт (пасведчанне на права жыхарства або пасведчанне бежанца) або даведку, выдадзеную ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які засведчвае асобу.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8 (017) 209-54-06 і на сайце БДУ ў раздзеле "Абітурыентам".

Предыдущая статья

Сотрудники Свислочского районного отдела внутренних дел активно поработали на благоустройстве прилегающей территории