Пасля летняга адпачынку дзеці са шчырым натхненнем віталі адзін аднаго і свой любімы дзіцячы сад. І хоць у школу ім яшчэ рана, але ж так не церпіцца пазнаць шмат новага і цікавага ў краіне ведаў.
Сапраўдным сюрпрызам для дзяцей стаў візіт паважаных гасцей, якія прыйшлі не з пустымі рукамі. Калектыў ДРБУ-209 на чале з кіраўніком прадпрыемства Віктарам Мікалаевічам Кучынскім падарылі дашкалятам цудоўныя падарункі: наборы для канструявання, мазаіку, каляску для прадуктаў, гульнёвы набор “Магазін”.

Уражанням дзяцей не было мяжы! І наогул, з калектывам ДРБУ-209 у дашкольнага цэнтра наладжана цеснае супрацоўніцтва – дапамога ў час падрыхтоўкi да новага навучальнага года, добраўпарадкаванне тэрыторыі і іншыя пытанні рашаюцца аператыўна i станоўча.
Вялікую падзяку дзеці і работнікі ўстановы дашкольнай адукацыі таксама выказваюць IП Верамчуку В. С., калектыву КСУП “Стракелі” на чале з Ю.С. Кулічыкам за сумесную дзейнасць i падтрымку.

Прыгожыя песні пра Радзiму ўзбадзёрылі дзяцей і яшчэ раз упэўнілі нас, дарослых, што будучыня нашай краіны надзейная і шчаслівая.
Наталля БАРЭЛЬ, загадчык дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г. Свіслачы