На філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ўрачыста падвялі вынікі конкурсу эсэ «Пуцявінамі беларускага пісьменства», абвешчанага часопісам «Роднае слова» і філалагічным факультэтам БДУ.
Мерапрыемства было прымеркавана да Года гістарычнай памяці і накіравана на далучэнне моладзі да гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы, прафесійнае самавызначэнне і развіццё творчых здольнасцей вучняў.
Усяго было ацэнена каля 400 літаратурных работ школьнікаў. Канкурсанты расказвалі ў сваіх эсэ пра дзейнасць першадрукароў і асветнікаў, дзяліліся ўражаннямі ад знаёмства са знакавымі помнікамі старажытнага беларускага пісьменства.
Па выніках творчай акцыі былі адзначаны 43 работы вучняў 10–11 класаў з усіх рэгіёнаў Беларусі.
Дыпломам пераможцы ўзнагароджана Васіліна Сабірава, вучаніца 10 класа Поразаўскай сярэдняй школы. Віншуем!
Галіна КАРПАВА
Электронная
подписка на «СГ»
Подробнее
подписка на «СГ»