banner

Перамога ў віктарыне

29 Мая’20
827


На Гродзеншчыне падвялі вынікі абласной віктарыны сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдне-спецыяльнай адукацыі «Гэты дзень мы набліжалі як маглі”, прымеркаванай да 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Як адзначылі ў аргкамітэце, усяго для ўдзелу ў конкурсе была прадстаўлена 61 работа з дзевятнаццаці раёнаў прынёманскага краю, у тым ліку трыццаць сем работ даслалі вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дваццаць чатыры – прадстаўнікі ПТВ і ССНУ.

Журы, у склад якога ўвайшлі кандыдат гістарычных навук Сяргей Занеўскі, метадыст цэнтра дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі ДУА «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі» Наталля Нячаева, настаўнікі гісторыі г. Гродна, адзначыла дастаткова высокі ўзровень прадстаўленных работ, уменні рабят не толькі аналізаваць і сістэматызаваць вялікія аб’ёмы інфармацыі, падмацоўваючы гістарычныя факты лічбамі, але і прыгожа прадставіць вынікі сваёй крапатлівай працы.

Па выніках конкурса дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджана вучаніца СШ № 2 імя М. П. Масонава г. Свіслачы Яна Кот (кіраўнік – настаўнік гісторыі Аляксандр Пясецкі).

Уладзімір МІХАЛЬЧЫК

Предыдущая статья

Лидер всегда и во всем