banner

Незвычайны дзень нараджэння

18 Декабря’20
1875



Напэўна, далёка не кожны дарослы ведае, калi беларускi Дзед Мароз адзначае свой дзень нараджэння. А вось  хлопчыкі і дзяўчынкі ясляў-cада № 2 г. Свіслачы ведаюць гэтую дату – 16 снежня. Выхаванцы сярэдняй групы нават вырашылi ў гэтым годзе павіншаваць Дзеда Мароза і запрасiлі яго наведаць  садок у дзень свайго асабістага свята.

З вялiкiм задавальненнем Дзед Мароз прыняў прапанову дзяцей i раніцай у дзень свайго нараджэння з'явіўся  ў дзіцячым садку. Як жа ўзрадаваліся хлопчыкi i дзяўчынкi сапраўднай сустрэчы з чароўным госцем. Дарагога імянінніка адразу запрасілі ў вясёлы карагод.

Потым Дед Мароз праз гульні і эстафеты пазнаёміў дзяцей з навагоднімі традыцыямі іншых краін. Пачалася фізкультурная забаўка з вясёлай размінкі. Пасля гэтага каманды «Снегавiчкi» і «Марозікi» прыступілі да спаборніцтваў. З велізарнай рызыкай, упартым стараннем маляняты, як сапраўдны Санта Клаўс, пралазілі ў «камін» і старанна ўкладвалі навагоднія падарункі ў рознакаляровыя шкарпэткі.

Прытрымлiваючыся кітайскай традыцыі, выхаванцы кідалі з адлегласьці ў «камін» бамбукавыя палачкі, каб трэск ад іх гарэння спалохаў i прагнаў з дому нечысць і зло. Як заведзена ў навагоднюю ноч у Германіі, «упрыгвалi» ў Новы год і  «заграбалі шчасце» граблямі, як гэта робяць у Японii. Пацешным для рабят было знаёмства з імёнамі іншых Дзядоў Марозаў. Напрыклад, у Мексіцы гэта Санта Клос, у Турцыі – Ноэль Баба, у Японіі – Одзі-сан, у Кітаі – Шо Хін. Вясёлы гучны смех выклікала ў дзяцей імя фінскага Дзеда Мароза – Ёўлупукі. Большага святочнага настрою ім дадала рытмiчная фінская полька, пад якую дзеці танцавалі разам з імяніннікам.

Кожнае дзiця мела магчымасць павiншаваць Дзеда Мароза, падарыць яму прыгожы падарунак, сувенiр цi маляўнiчую паштоўку, зробленую сваімі  рукамі.

На гэтай вясёлай ноце добры Дзядуля Мароз шчыра пачаставаў дзяцей садавінай, карыснай для iх здароўя i росту, пахваліў за спрыт і актыўнасць. На развiтанне ён пажадаў  усім заставацца заўсёды такiмi ж вясёлымi, спрытнымi і добрымi. 

Наталля БОЙКА, кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада № 2 г. Свіслачы

Предыдущая статья

Подведены итоги смотра-конкурса на лучшее новогоднее оформление учреждений образования