banner

Мілагучная родная мова

21 Февраля’21
819

Выхаванне беражлівых адносін да роднай мовы, захапленне яе прыгажосцю і мілагучнасцю, фарміраванне культуры мовы і матывацыі да чытання твораў беларускіх аўтараў – прыярытэтны накірунак пры арганізацыі пазакласнай работы для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Навадворская сярэдняя школа Свіслацкага раёна”.

Сістэматычная пазакласная работа па беларускай мове і літаратуры вядзецца на працягу навучальнага года. Штогод у лютым праводзіцца тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.

У рамках тыдня вучні 5–11 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальна-пазнавальнай гульні “Слоўная перастрэлка”, гульні-конкурсе “Залацінкі мудрасці народнай”, інтэлектуальным марафоне “Я ведаю”, літаратурным брэйн-рынгу “Любі, шануй, ведай роднае слова!”. Таксама была арганізавана выстава малюнкаў да твораў беларускіх пісьменнікаў. Рабяты сталі ўдзельнікамі чэленджа “Мова”, акцыі “Мілагучная родная мова”.            


Падчас правядзення тыдня былі наладжаны выставы кніг пісьменнікаў-юбіляраў: Кандрата Крапівы, Івана Мележа, Івана Шамякіна. Літаратурная гасцёўня “Хата Кандрата на смех і жарты багата” запрасіла вучняў 6–11 класаў, дзе ўсе пазнаёміліся з цікавымі фактамі біяграфіі нашага славутага байкапісца і паслухалі яго байкі.

Вучні 5–11 класаў прынялі ўдзел у інтэлектуальным марафоне “Я ведаю”, пасяджэнне якога праводзілася ў форме гульні. Былі створаны рознаўзроставыя каманды “Моваведы” і “Літаратуразнаўцы”, рабятам было прапанавана шмат цікавых заданняў: “Канструяванне слоў”, “Словы-змейкі”, “Пазнай твор па герою”, “Вам слова, юныя паэты!”, “Спрыт, знаходлівасць і розум”, “Аматары беларускага фальклору”.


У гульні былі пераможцы і пераможаныя, але гэта зусім не важна. Самы галоўны вынік свята – гэта сумесная дзейнасць і магчымасць дакрануцца да народнага багацця – роднай мовы.

Галіна ГРЫЦКЕВІЧ, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Навадворскай СШ

Предыдущая статья

Председатель районного Совета депутатов Виктор Субботка провел «прямую телефонную линию» с жителями района