banner

Лукашэнка падпісаў указ аб навучальным дні ў школах 1 мая

24 Апреля’20
634


Кіраўніком дзяржавы ў мэтах рацыянальнага выкарыстання рабочага часу, забеспячэння захавання рэжыму працы і адпачынку, а таксама своечасовага завяршэння навучальнага года прынята рашэнне аб пераносе рабочага дня ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з суботы 2 мая на пятніцу 1 мая 2020 года. Адпаведны ўказ 24 красавіка падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Такім чынам, 1 мая ў школах пройдуць паўнацэнныя ўрокі. Расклад навучальных заняткаў будзе складзены ў адпаведнасці са скарэкціраваным каляндарна-тэматычным планаваннем з улікам спецыфікі ўстановы адукацыі.

Ураду, аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму даручана прыняць меры па забеспячэнні бесперабойнай работы прадпрыемстваў, якія арганізуюць харчаванне і падвоз школьнікаў.

Предыдущая статья

Сегодня под девизом «Открой сезон без нарушений!» проходит единый день безопасности дорожного движения