banner

Канстытуцыя маёй краіны

16 Марта’21
885

15 сакавіка адзначалася дзяржаўнае свята — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Менавіта гэтай падзеі быў прысвечаны інфармацыйны калейдаскоп “Свет права. Канстытуцыя маёй краіны”, якое адбылося ў 7 классе Поразаўскай школы.


Рабяты ўзнавілі веды пра Канстытуцыю, яе будову і змест, рашалі сітуацыйныя задачы “Правы і абавязкі”, знаходзілі адказы на пытанне, якім канстытуацыйным правам карысталіся героі любімых казак. Замацавалі свае веды падчас віктарыны “Свет права”.

У выніку дадзенага мерапрыемства навучэнцы засвоілі, што Канстытуцыя — гэта галоўны закон краіны, які вызначае асновы дзяржаўнага ладу, замацоўвае правы і свабоды грамадзян, іх абавязкі, адказнасць дзяржавы перад грамадствам і асобай. У раздзеле ІІ Канстытуцыі пералічаны асноўныя правы грамадзян Рэспублікі Беларусь — права на жыццё, права вольнага перамяшчэння і выбару месца пражывання, права вызначаць сваё стаўленне да рэлігіі, права ствараць сям’ю і іншыя. З імі мы сутыкаемся ў сваім паўсядзённым жыцці. Кожны з нас карыстаецца правам на адпачынак, ахову здароўя, сацыяльнае забеспячэнне, адукацыю.

Ці заўсёды мы ўзгадваем пра свае абавязкі, якія таксама акрэслівае Асноўны Закон краіны? Сярод іх — абавязкі выконваць патрабаванні законаў, паважаць нацыянальныя традыцыі, годнасць, правы, свабоды і законныя інтарэсы іншых людзей, берагчы гісторыка-культурную і духоўную спадчыну, іншыя нацыянальныя каштоўнасці, ахоўваць прыроднае асяроддзе, абараняць Рэспубліку Беларусь. Таму, узгадваючы пра гэты дзень у календары, давайце і заўтра, і надалей штодня памятаць, што ў нас ёсць не толькі правы, але і абавязкі, замацаваныя самым галоўным Законам краіны.

Класны кіраўнік Аксана Карповіч

Предыдущая статья

17 марта в Свислочском районном исполнительном комитете прием граждан проведет Министр жилищно-коммунального хозяйства Республики Беларусь Андрей Хмель