banner

Гуляй у беларускае!

25 Ноября’22
944
сад32.jpgБеларускія народныя цацкі завіталі на занятак да выхаванцаў дзіцячага сада № 1 г. Свіслачы.

У госцi да дзяцей прыйшлі лялькi Янка i Арынка і прынеслi з сабой чароўны куфэрак. Каб яго адчынiць, неабходна было адгадаць загадку. Дзецi з цiкавасцю разглядалi i называлi цацкi з куфэрка: глiняныя, саламяныя, iльняныя. Тлумачылi, як трэба гуляць з такiмi цацкамi i чаму. Выхаванцы выканалi ўсе заданнi Янкi i Арынкi, нават пераўтварылiся ў маленькiх зайчыкаў. 

У гульнёвай форме дашкольнікі пазнаёміліся з гісторыяй народнай цацкі, яе нацыянальнай адметнасцю і своеасаблівасцю, развучылі беларускія народныя забаўкі, песенькі, узбагацілі свой слоўнік назвамі беларускіх народных цацак, пашырылі веды аб матэрыялах, з якіх яны робяцца. 

Пасля занятку, упэўнена выхавацель Іна Карнацэвіч, у дзяцей пашырылася цікавасць да народнай творчасці, да беларускай мовы, з’явілася жаданне навучыцца добра размаўляць на ёй.

Галіна КАРПАВА
Фота аўтара

Предыдущая статья

Прошла «прямая линия» с директором Свислочского РУП ЖКХ Сергеем Бычеком