banner

Дзіўнае побач

19 Октября’21
591

Восень – выдатны час для творчасці. Гэтая залатая пара прапаноўвае нам маляўнічы і цікавы матэрыял для натхнення. У яслях-садзе № 2 г. Свіслачы скарысталіся гэтым і стварылі цудоўную тэматычную выставу.


“Дзіўнае побач” – пад такой назвай арганізавалі выстаўку работ з прыроднага матэрыялу. Удзел у ёй прынялі выхаванцы групы № 10. Разнастайнасць і арыгінальнасць работ здзіўлялі ўяўленне, у чарговы раз пацвердзіўшы крэатыўнасць дашкольнікаў і іх бацькоў. Лісты, жалуды, шышкі, каштаны, галінкі і спілы дрэў, мох, агародніна і многае іншае...

Вырабы з прыроднага матэрыялу дапамаглі дашкольнікам адкрыць дзіўны свет прыроды: убачыць у жалудах пацешных мышанят, у сухіх лістах – прыгожую птушку, у бульбе – бабулю і дзядулю. Назіраючы за прыроднымі з’явамі, дзеці вучацца беражліва адносіцца да ўсяго навакольнага, захапляцца прыгажосцю кветак, пладоў, лістоў. Прыродны матэрыял – скарбніца для развіцця фантазіі, творчасці і ўяўлення.

Аксана ВАРАБЕЙ, выхавальнік дашкольнай адукацыі ясляў-сада № 2 г. Свіслачы

Предыдущая статья

Используется не по назначению. Прокуратурой района выявлен ряд нарушений и факты неэффективного использования сельскохозяйственных земель