banner

Апошні званок для гімназістаў (+ відэа)

31 Мая’19
1912

Урачыста праходзіла лінейка, прысвечаная заканчэнню навучальнага года, у гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслачы.


Падзяліць радасць апошняга званка з настаўнікамі, бацькамі і дзецьмі прыйшлі ў гэты дзень ганаровыя госці: старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Суботка, намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Валянціна Чорба, намеснік начальніка па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні РАНС Сяргей Кавалеўскі, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі фонд міру» Таццяна Гжэшчык, начальнік Свіслацкага ВПС Марына Пічкоўская.

Нямала цёплых слоў было сказана ў адрас гімназістаў, педагогаў, бацькоў. Кожны ўнёс свой пасільны ўклад у адукацыйны працэс. Аднак самая вялікая адказнасць сёння ляжыць на выпускніках. Іх першы крок у дарослае жыццё патрабуе сур'ёзнай падрыхтоўкі і неймаверных высілкаў.

Разбавіць урачыстасць моманту вясёлымі песнямі вырашылі першакласнікі, строгія бацькоўскія настаўленні ператварыліся ў маміны цёплыя пажаданні поспехаў.

Дырэктар гімназіі Святлана Гірэй, ацэньваючы пакінуты ззаду навучальны год, падзякавала за працу і рабят, і настаўнікаў. Іх дасягненні акрыляюць, натхняюць на новыя справы.

Калі ўручаны ўсе граматы і раздадзеныя падарункі, прыходзіць час развітвацца з гімназіяй. Нехта пакіне яе назаўжды, а хтосьці вернецца ў школьны лагер і, вядома, на заняткі.



Вольга БУБЕНЧЫК

Фота і відэа аўтара

Предыдущая статья

4 выпускника Свислочского района приняли участие в республиканском празднике "Последний звонок" в Орше