Ад плошчы Знаёмстваў да Развітальнай

23 Июня’12
1606

Ад плошчы Знаёмстваў да Развітальнай

Не гучыць зараз у школах званок, але гоман рабят не змаўкае: працуюць аздараўленчыя лагеры. Гэтым летам на базе СШ № 2 імя М. Масонава г. Свіслач побач з лагерам “Брыганціна” размяшчаўся “Расток”, які дзейнічаў ад Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і налічваў 16 рабят. Лагерную змену, як і ў мінулым годзе, прымала Наталля Васільеўна Карпюк.
Загадзя творчым калектывам цэнтра быў распрацаваны цікавы праект “Казачны горад”, прымеркаваны да Года кнігі. Гэтым горадам служыў макет, змайстраваны з паперы, кардону і спадручнага матэрыялу. Наведваючы лагер, рабяты кожны дзень, аднаўлялі свой горад, стваралі новыя плошчы (Знаёмстваў, Прафесій, Імяніннікаў) і вуліцы (Наадварот, Правоў і Абавязкаў, Пушкіна, Асілка, Турыстычная). У ход ішлі пластыкавыя бутэлькі, трубкі для піцця, коркі, спатрэбіліся тут алоўкі, фарбы і фламастары.
Акрамя гэтага, штодзень падарожжа па казачным горадзе пачыналася ўрыўкам з казак: дзеці ўзгадвалі іх змест, называлі герояў і аўтара. Згодна зместу даваліся назвы вуліцам альбо плошчам на макеце. У канцы лагернай змены ў рабят і выхавальнікаў атрымаўся сапраўдны шэдэўр, заключнай кропкай якога стала плошча Развітальная.

Алена КЕДЗІК.

Фота аўтара.

На здымку: дзеці ствараюць макет сказачнага горада.

Предыдущая статья

Награда Уполномоченного по делам религий и национальностей