Сёлета вучань 9 класа СШ № 3 г. Свіслач Уладзіслаў Місюля з заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы, якая праходзіла з 12 па 16 сакавіка ў Гомелі, вярнуўся з Дыпломам ІІІ ступені. Гэта ўжо другая высокая ўзнагарода юнака. Праўда, у мінулым годзе з аналагічнай алімпіяды ён прыехаў з Ганаровай граматай.
Нагадаем, выступаючы ў вобласці, Уладзіслаў выканаў заданні па вучэбным прадмеце на 90 %, за што быў адзначаны Дыпломам І ступені. У заключным этапе рэспубліканскіх выпрабаванняў сярод 38 удзельнікаў у яго трэці вынік. З 60 балаў Уладзіслаў набраў 44. Да таго ж юнак стаў стыпендыятам Беларускага Фонду міру і адзначаны ганаровай граматай абласнога аддзялення фонду за высокія паказчыкі ў вучобе і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці школы.
Алена КЕДЗІК.



