banner

Вясновыя канікулы з бібліятэкай

29 Марта’11
2212

Вясновыя канікулы з бібліятэкайПравесці вясновыя канікулы разам прапанавала школьнікам дзіцячая бібліятэка. 24 сакавіка тут прайшло стартавае мерапрыемства — адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі «Мы на кніжны сайт чароўны запрашаем усіх цікаўных». У гэты дзень работнікі бібліятэкі запрасілі вучняў малодшых класаў паглядзець лялечны спяктакль тэатра кнігі «Кніжынка» «Вавёрчына гора». Акрамя гэтага, у рабят была магчымасць праверыць свае веды ў віктарыне, прапанаванай Казачніцай і Казачнікам.

Вясновыя канікулы з бібліятэкайЛепшыя чытачы і сябры дзіцячай бібліятэкі былі адзначаны граматамі. Узнагароду ў намінацыі «Самы чытаючы клас» атрымаў 4 «А» СШ № 3, класным кіраўніком якога з'яўляецца М. І. Дзямянчык.

Вясновыя канікулы з бібліятэкайУчора юныя чытачы наведалі выставу «Цацкай, цацачкай сваёй па-дзялюся я з табой». Стварылі гэтую выставу дзеці з любімых цацак, прынесеных з дому. А наперадзе рабят чакае бенефіс кніг і часопісаў, віртуальны круіз, прымеркаваны да 80-годдзя з дня нараджэння беларускага дзіцячага пісьменніка Паўла Місько, а таксама іншыя захапляючыя мерапрыемствы.

Алена КЕДЗІК.

Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.

Предыдущая статья

На планерке у председателя райисполкома