banner

Зямлі маёй роднае слова

31 Января’11
2580

Сярод бібліятэк краіны стартавала акцыя «Чытаем па-беларуску». Уключыліся ў яе і бібліятэкі нашага раёна, якія прымаюць удзел у інфармацыйна-культурным туры «Ад роднай мовы і культуры да чалавецтва крок зрабі». У рамках яго кожная бібліятэка Свіслаччыны арганізавала кніжныя выставы, прысвечаныя роднай мове, беларускай літаратуры і беларускаму фальклору.

Работнікі раённай цэнтральнай бібліятэкі ў чытальнай зале наладзілі кніжную выставу «Зямлі маёй роднае слова». Яна складаецца з чатырох раздзелаў. У першым – «Жывое, роднае, гаваркое» – праслежваецца гісторыя станаўлення беларускай мовы. У другім – «Вялікія сейбіты вечнага» – прадстаўлены кнігі і біяграфічныя звесткі пісьменнікаў-юбіляраў. Трэці раздзел – «І стаў вытокам радасці радок» – змяшчае зборнікі прынёманскіх паэтаў. З беларускім фальклорам знаёміць чацвёрты раздзел – «З крыніц спрадвечных».

Своеасаблівым дапаўненнем да кніжнай выставы стала выстава народных промыслаў. Дзякуючы экспанатам, якія прадаставілі мясцовыя жыхары і Дом рамёстваў, наведвальнікі чытальнай залы тут, акрамя літаратуры, знойдуць вырабы народных умельцаў: вышытыя ручнікі, сурвэткі, ганчарныя вырабы, вырабы з саломы.

Алена КЕДЗІК.

Предыдущая статья

Место подвига — Афганистан, место памяти — земля родная