Віншаванне члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алены Стальбоўскай з Днём народнага адзінства

17 Сентября’25
200


Паважаныя беларусы!

Шчыра віншую вас з Днём народнага адзінства, са святам непарыўнай сувязi пакаленняў, адданасцi роднай зямлі і імкнення да міру і згоды!

Гісторыя Беларусі – гэта шлях адзінства духу, стойкасці і працавітасці нашага народа. У часы выпрабаванняў менавіта яднанне дапамагала нам выстаяць, захаваць сваю ідэнтычнасць і незалежнасць.

I ў сённяшнiя днi адзінства і згуртаванасць таксама сцвярджаюць сваё асаблівае значэнне. Толькі разам, аб’яднаўшы намаганні і таленты кожнага, мы пабудуем моцную і квітнеючую Беларусь, у якой кожны грамадзянiн адчувае сябе спакойна і бяспечна.

Мы павінны шанаваць мір і згоду ў нашым грамадстве, клапаціцца пра дабрабыт нашых суграмадзян і працаваць на карысць будучых пакаленняў.

У гэты святочны дзень жадаю ўсiм моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях! Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе мірнае неба, а ў кожным доме пануюцье любоў, згода і дыбрыня! Са святам!

Алена СТАЛЬБОЎСКАЯ, член Савета Рэспублікі

Предыдущая статья

«Беларусьфильм» выпустил новинку для детей, посвященную флагу и гербу