Па Свіслаччыне крочыць канцэртны марафон «Майстры творчасці з паклонам Гродзенскай зямлі», прысвечаны 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці.
Творчы праект, прымеркаваны да юбілею Гродзеншчыны, – абласная акцыя. Работнікі культуры нашага раёна прымаюць у ёй самы актыўны ўдзел. У марафоне задзейнічаны самыя заслужаныя мастацкія калектывы – жаночая вакальная група «Мілавіца», народны ансамбль народнай песні і музыкі «Пушчанскія напевы», народны інструментальны ансамбль «MEZZO LIVE», народны хор ветэранаў працы «Сузор’е», народны тэатр «Памфлет». Кожны калектыў распрацаваў сваю тэматычную канцэртную праграму, з якой гастралюе па раёне і дорыць гледачам яркія эмоцыі. Творчы праект ставіць сваёй мэтай стварыць свята як мага большай колькасці жыхароў.
Канцэрт з серыі «Майстры творчасці з паклонам Гродзенскай зямлі» быў прадстаўлены жыхарам аграгарадка Грынкі. Перад вяскоўцамі выступіў народны інструментальны ансамбль «MEZZO LIVE».
Апавяданні вядучых аб франтавых песнях яшчэ раз нагадалі слухачам, як у час вайны нараджаліся знаёмыя вершы пра моцнае салдацкае сяброўства, мары і надзеі і як ствараліся непаўторныя – задумлівыя і сардэчныя, вясёлыя або трохі сумныя – мелодыі. Артысты ансамбля прапанавалі гледачам свае лепшыя сольныя нумары.
Ігар БАЯРКІН
Фота і відэа аўтара
Электронная
подписка на «СГ»
Подробнее
подписка на «СГ»