banner

У Свіслацкай раённай бібліятэцы прадстаўлены вернісаж «75 кніг пра вайну»

21 Мая’20
1161


У Свіслацкай раённай бібліятэцы ўвазе наведвальнікаў прадстаўлены вернісаж «75 кніг пра вайну», які распавядае гісторыю ад пачатку вайны да параду Перамогі. 

Як адзначылі арганізатары, агульная колькасць прадстаўленых кніг адпавядае колькасці пасляваенных мірных гадоў. З фонду бібліятэкі выстаўлены кнігі мастацкай і дакументальнай тэматыкі. Выстава складаецца з некалькіх раздзелаў: «Мы пра вайну вершамі гаворым», «Удзел Беларусі ў Вялікай Айчыннай вайне», «Апавяданні ад франтавікоў і разведчыкаў», «Мастацкія і дакументальныя кнігі», «Яркія экранізацыі пра вайну». 

Асноўным элементам усёй выставы стала слова «Победа», якое кажа само за сябе.  А ў самым цэнтры з кніг зроблены савецкі танк Т-34 перыяду Вялікай Айчыннай вайны. На яго проста нельга не звярнуць увагу. 

Увогуле, кожны прадмет, які знаходзіцца на выставе, нясе сваю гісторыю. Узаемадапаўняючы адзін аднаго, экспанаты ствараюць мастацкую кампазіцыю.  Кожная старонка ваеннай кнігі не толькі знаёміць нас з гісторыяй, але і дазваляе адчуць боль ваеннага часу, распавядаючы пра нялёгкі лёс кожнага, хто ваяваў. Гэтыя бясцэнныя 75 кніг нясуць праўду пра вайну. 

Выстава накіравана на тое, каб яшчэ раз пераканаць маладое пакаленне ў неабходнасці ведаць гісторыю сваёй краіны і назаўжды ў сэрцы захаваць пачуццё ўдзячнасці людзям, якія заваявалі мір і спакой на зямлі.

Вольга БОТВІЧ
Фота аўтара

Предыдущая статья

Неделя с 15 по 22 мая у активистов Белорусского республиканского союза молодежи проходит под знаком добра