banner

У Свіслацкай раённай бібліятэцы аформілі выставу «2022 – Год гістарычнай памяці»

28 Марта’22
673


Мэта яе ў тым, каб сфарміраваць аб’ектыўныя адносіны грамадства да гістарычнага мінулага, захаваць і ўмацаваць адзінства беларускага народа. Год гістарычнай памяці праходзіць пад знакам захавання гераічнай спадчыны і праўды пра ўсе перыяды жыцця беларускага народа. 

На выставе прадстаўлены кнігі пра найбольш важныя гістарычныя падзеі беларускай дзяржавы. Тут у адным месцы сабраны матэрыялы, якія даюць аб’ёмную інфармацыю аб гістарычных падзеях у раёне, вобласці і краіне. Выстава, несумненна, прывабіць чытачоў, якія зацікаўлены фактычнай гісторыяй і гераічнымі подзвігамі продкаў. Літаратурныя матэрыялы па гістарычнай памяці прадстаўлены на трох мовах: беларускай, рускай і англійскай. Бібліятэкары акрамя кніг размясцілі тут ілюстрацыйныя матэрыялы, якія змястоўна звязаны і дапаўняюць выставу. Для таго каб зрабіць выставу яркай, цікавай, нестандартнай, далі назвы раздзелам, выкарысталі цытаты, экспазіцыі і фотаздымкі. Бібліятэка вялікую ўвагу надае ваенна-патрыятычнаму выхаванню. А выстава дае магчымасць кожнаму дакрануцца да гераічнага часу, паколькі кожная кніга – гэта яшчэ адна рыска аб традыцыях, духоўнасці і вайне.

Выстава складаецца з трох раздзелаў. Першы – «Ведаць гісторыю, даражыць мінулым» – змяшчае інфармацыю аб старажытнай гісторыі нашага народа, гісторыю палітычных падзей пачатку ХХ стагоддзя. Сваё месца на выставе занялі выданні, якія прысвечаны Дню народнага адзінства і знаёмяць з гісторыяй развіцця сучаснай Беларусі. Тут таксама размешчаны звесткі пра вядомых людзей – ад святых Сярэднявечча да вучоных і алімпійскіх чэмпіёнаў сучаснасці – ураджэнцаў Беларусі. 

Раздел «Без памяці аб мінулым няма будучага» паведаміць аб культуры, архітэктуры, традыцыях, акцэнтуе ўвагу на значных падзеях беларускага народнага календара, асаблівасцях традыцыйнага жыцця беларусаў, іх гаспадарчай і культурнай дзейнасці.

Трэці раздзел змяшчае гісторыю ваенных часоў, расказвае пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Кнігі ваеннай тэматыкі пакінулі памяць аб вялікай мужнасці народа, сталі выдатным літаратурным помнікам тым, хто здабыў у жорсткай барацьбе Перамогу. Менавіта тут знаходзіцца кніжная паліца, прысвечаная Свіслачы. 

Знізу размешчаны тэматычныя экспазіцыі, якія адлюстроўваюць кожны раздел самастойна, падкрэсліваючы сэнс кожнага з іх візуальна. Уверсе размешчаны фотакалаж з фотаздымкаў памятных мясцін і асоб у беларускай культуры, спорце, літаратуры. Аднак у цэнтры ўвагі ўсё ж кнігі, а ўся атрыбутыка з’яўляецца толькі яе дадаткам. Добрае афармленне прыцягвае ўвагу наведвальнікаў бібліятэкі.

Вольга БОТВІЧ
Фота аўтара

Предыдущая статья

В Берестовицком районе машина насмерть сбила пешехода