![](/upload/medialibrary/f38/f3848164248cfc9111928be0fb2269a6.jpg)
Урачыстасць з гэтае нагоды праходзiла ў Грынках. Менавiта тут, у мясцовым сектары культуры і вольнага часу, i размясцiўся музей.
![](/upload/medialibrary/192/1929c86d38f1cf6e7172041d90364cc6.jpg)
У лiку першых наведвальнiкаў – старшыня Свiслацкага райвыканкама Аляксандр Вярсоцкi, старшыня Свiслацкага раённага Савета дэпутатаў Вiктар Суботка, начальнiк аддзела iдэалагiчнай работы, культуры i па справах моладзi райвыканкама Iрына Паўлючэня, кiраўнiкi ўстаноў культуры раёна, творчых калектываў, ветэраны культуры.
– Я з вялiкiм задавальненнем сюды прыехаў, – адзначыў старшыня райвыканкама. – З гэтым домам культуры ў мяне звязаны самыя лепшыя ўспамiны. Добра памятаю, калi ўсёй вобласцi ў прыклад прыводзiў работу Грынкаўскага сектара культуры. Дзякуй вам за тое, што зрабiлi. Самае галоўнае ў справе – гэта людзi, якiя за яе перажываюць, укладваюць у яе сваю душу. Тады i вынiк будзе. I важна, каб гэты вынiк заўважаўся i ацэнiваўся. Надзея Мiкалаеўна, дзякуй, што сабралi ў адным месцы культурную памяць. Безумоўна, гэта толькi пачатак. Свiслаччына багатая. Калi я магу якуюсьцi лепту ўнесцi, быць карысным у дадзенай справе, з вялiкiм задавальненнем гэта зраблю.
![](/upload/medialibrary/5d7/5d7a767a0db4b52f4b798c425e506030.jpg)
У ролi першага экскурсавода выступiла Надзея Карпюк, якой i належыць iдэя стварэння музея. За плячыма гэтай iнiцыятыўнай i энергiчнай ветэранкi працы ляжыць сапраўды вялiкi пласт плёну.
– Чалавек павінен ведаць гісторыю сваёй краіны, сваёй малой радзімы, свайго роду і той галіны, дзе ён працаваў усё жыццё, – упэўнена Надзея Мікалаеўна. – Вось як мы – у культуры. I не проста ведаць, але і захоўваць. Не сумняваюся, што музей будзе запатрабаваны. Я вельмi задаволена, што у мяне ўсё атрымалася. Адчуваю, што нездарма запалiлася на небасхiле мая зорка. Магчыма, гэты храм памяцi аб людзях, што ў розныя гады працавалi ў культуры, iх справах i дасягненнях i ёсць мой аўтограф на Зямлi…
![](/upload/medialibrary/54e/54e8277ce86adb567aafbed738cac924.jpg)
![](/upload/medialibrary/794/794b237537e8b9218d2545b061f49ba1.jpg)
![](/upload/medialibrary/5b2/5b20f2eb25d1105918167327a4024900.jpg)
![](/upload/medialibrary/dfd/dfd382eb383a831b5939f75410b74391.jpg)
![](/upload/medialibrary/772/7722b04006b677a7147bced509fe922a.jpg)
![](/upload/medialibrary/e78/e78f3030a69148f16d1549de82701cb9.jpg)
![](/upload/medialibrary/d61/d61d06003d65475d98d8292ee3feb62c.jpg)
![](/upload/medialibrary/402/4025004eec4149cf4a33c9ce72a34328.jpg)
![](/upload/medialibrary/7fc/7fcd36f2ac7f08fc8d8f7f38bc9d7d7c.jpg)
![](/upload/medialibrary/3b4/3b4cc6f4ca1b7176b4ae09bfe102a760.jpg)
Наталля ТУРКО
Фота аўтара