banner

У Дабравольскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе адбыўся полікультурны раённы фестываль “Культурны калейдаскоп”

12 Мая’22
1272

Фестываль арганізаваны з мэтай фарміравання ў дзяцей павагі да культуры и гісторыі, традыцый і звычаяў народаў, якія пражываюць на тэрыторыі Беларусі.

На сапраўднае свята дружбы, згоды і адзінства сабраліся навучэнцы з сямі школ раёна.

Удзельнікам прапанавали выбраць нацыянальнасць, якую патрэбна было прадставіць. Конкурсная праграма ўключала наступныя намінацыі: “Знаёмцеся, гэта мы” (прадстаўляенне выбранай нацыянальнасці, яе сімвалаў, вераванняў, каштоўнасцей, культуры), “Нацыянальны касцюм і яго абарона” (дэманстрацыя нацыянальнага касцюма суправаджалася аповедам пра гісторыю, сімволіку і спосаб прыгатавання выраба), “Дэкратыўна-прыкладная творчасць” (аўтары творчых работ прадстаўлялі народныя цацкі, вышыўку, вязанне, пляценне, разьбу па дрэве), “Нацыянальная выпечка” (удзельнікі прапанавалі прыгатаваную выпечку).





Навучэнцы і педагогі падрыхтавалі яркія і цікавыя прэзентацыі розных нацыянальнасцей, што дало магчымасць даведацца шмат новага і цікавага пра народнасці, якія пражываюць на Беларусі: яўрэі, рускія, цыгане, кітайцы, грузіны, індзейцы і японцы. Удзельнікі фестывалю прадстаўлялі нацыянальныя касцюмы, танцавалі і спявалі песні. Падрыхтавалі цікавыя нацыянальныя стравы, а таксама багата прыгожых вырабаў, якія адлюстроўвалі сімвалы выбранай нацыянальнасці.

Па выніках фестывалю пераможцам аказалася каманда гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага, якая прадставіла кітайскую нацыянальнасць. Другое месца атрымалі навучэнцы з Навадворскай сярэдняй школы, якія прадэманстравалі культуру яўрэйскага народа. Трэцяе месца ў каманды Поразаўскай сярэдняй школы.



Анастасія УРБАНОВІЧ, вучаніца 7 класа Дабравольскага ДС СШ

Предыдущая статья

О самом родном…