banner

У адзінстве наша сіла!

29 Сентября’21
419


У Дзень народнага адзінства ў 5 класе Навадворскай СШ прайшоў урок у фармаце квэст-падарожжа “Беларусь адзіная”. 

Рабяты падарожнічалі па станцыях, дзе выконвалі заданні квэста. У час падарожжа вучні ўзнавілі свае веды аб дзяржаўных сімвалах Беларусі, паўтарылі словы дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Пяцікласнікі завочна пабывалі ва ўсіх абласцях нашай Радзімы, выконваючы заданне на станцыі “Беларусь культурная”, успомнілі гарады Гродзенскай вобласці, знакамітыя месцы Мінска. На станцыі “Мая Радзіма…” рабяты намалявалі партрэт Беларусі пры дапамозе прыметнікаў. За кожнае выкананае заданне квэста дзяўчынкі і хлопчыкі атрымлівалі зашыфраванае слова, і напрыканцы падарожжа на дошцы з’явіўся выраз “У адзінстве наша сіла!”. 

У рамках мерапрыемства прайшлі прэзентацыя кнігі “Гонар за Беларусь”,  дзе сабраны дасягненні  нашай краіны за гады незалежнасці, прагляд відэароліка “Беларусь незалежная”.

На заключным этапе падарожжа рабяты стварылі калаж “Беларусь адзіная”. Вучні жадалі сваёй Радзіме і яе жыхарам міру, шчасця, дабра, светлага будучага, дабрабыту і росквіту.  Пяцікласнікі паабяцалі  ўносіць свой уклад у далейшае развіццё і росквіт нашай краіны. 

Таццяна САЎКО, класны кіраўнік 5 класа Навадворскай СШ 

Предыдущая статья

Первым компонентом вакцины от коронавируса привита почти четверть жителей Гродненской области