banner

Свіслацкі цуд

03 Апреля’24
877


У Поразаве ёсць старадаўняя сядзіба «Багудзенкі», якая па праве можа называцца адным з цудаў Свіслаччыны.  Яна пабудавана ў сярэдзіне XIX стагоддзя і ўяўляе сабой помнік драўлянай архітэктуры з элементамі барока і класіцызму.

Сам будынак сядзібы мае складаныя кампазіцыйныя формы: высокі ломаны дах, бакавыя фасады з двухпавярховымі вежкамі, якія завяршаюцца шатровымі дахамі. Галоўны фасад мае кантаваны эркер з ломаным дахам і парадны ганак з чатырма слупамі, на якія абапіраецца мансарда.

Да дома прылягае парк с шырокімі алеямі, клумбамі і штучнымі вадаёмамі. Уздоўж алей у шэраг растуць туі, таполі і ліпы.

У 1937 годзе сядзіба была выкуплена жыхарамі пасёлка для арганізацыі тут бальніцы і жылля для мясцовага ўрача. Далучэнне Заходняй Беларусі да СССР у 1939 годзе крыху скарэктавала планы мясцовых жыхароў, але бальніца ўсё ж была арганізавана. 

У гады Вялікай Айчыннай вайны тут размяшчаліся спачатку лагер для пагарэльцаў, пасля прыходу немцаў – лясніцтва. Адразу пасля вайны тут адкрылі бальніцу, якая дзейнічала да 2002 года. Цяпер будынак пустуе.

Дакладна сказаць, адкуль пайшла назва сядзібы, немагчыма. Паводле адной з легендаў, менавіта ў ёй пасяліліся Адам і Ева пасля выгнання з раю. Прабацькі роду чалавечага пасля доўгіх пакут выйшлі да поразаўскіх бяроз і ўсклікнулі «Слава Богу!», што па-польску гучыць «Bogu dzęnki».

Людміла БАЛЫШ

Предыдущая статья

Сведения о жилых домах, расположенных на территории Свислочского района, подлежащих признанию пустующими