banner

Рамеснікі Свіслаччыны прынялі ўдзел у рэгіянальным свяце-кірмашы "Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня"

28 Марта’26
1185


Чым здзіўлялі свіслацкія рамеснікі жыхароў і гасцей Гродна на рэгіянальным свяце-кірмашы "Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня"?

Майстары аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Свіслацкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прывезлі ў Гродна выстаўку велікодных сувеніраў, выстаўку чорнаглянцаванай керамікі, святочную фотазону. Для ўсіх жадаючых быў прапанаваны майстар-клас па вырабу велікодных вербаў.

У рамках свята адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў народнага майстра Беларусі. Сярод носьбітаў гэтага ганаровага звання і наша зямлячка, майстар па саломапляценні Ірына Фунт.



Прыраслі свіслачане і ўзнагародамі. Па выніках абласной выстаўкі-конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Велікодны падарунак" Дыпломам І ступені ў намінацыі "Лепшае дэкаратыўнае пано, прысвечанае велікоднай тэматыцы" ўзнагароджана Іна Шпак, Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі "Лепшая калекцыя велікодных кошыкаў" – Ірына Фунт, Дыпломам ІІ ступені ў намінацыі "Лепшая калекцыя традыцыйных велікодных яек"– Аксана Васілька.





Упершыню для жыхароў і гасцей Гродна аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры прэзентаваў выстаўку чорнаглянцаванай керамікі. На выставе можна было ўбачыць традыцыйныя збаны, гаршчкі рознага памеру, міскі. Дарэчы, у студзені гэтага года традыцыя вырабу чорнаглянцаванай керамікі ў Свіслацкім раёне папоўніла Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Служба інфармацыі "СГ"

Фота Свіслацкага РЦКіНТ

Предыдущая статья

Александр Лукашенко в Пхеньяне: визит, за которым наблюдали на Западе и в Азии