banner

Прыгажосць роднай зямлі

23 Июня’21
951
У бібліятэках раёна праходзіць раённы конкурс тэматычных выстаў «Адзіная Беларусь – моцная Беларусь», прысвечаны Году народнага адзінства.



Свіслацкая раённая бібліятэка арганізавала для наведвальнікаў інфармацыйна-пазнавальную выставу «2021 Год народнага адзінства», якая будзе працаваць на працягу года. На выставе прадстаўлена літаратура аб суверэннай Беларусі, яе гісторыі, дасягненнях у эканоміцы і сацыяльных арыенцірах. Выданні адлюстроўваюць у храналагічнай паслядоўнасці асноўныя этапы развіцця незалежнай беларускай дзяржавы з часу з’яўлення яе на міжнароднай палітычнай арэне і да нашых дзён, раскрываюць своеасаблівы партрэт беларускага грамадства ў рамках апошняга стагоддзя, карані якога вядуць з далёкага мінулага. 

Асаблівае месца на выставе адведзена сімвалам Рэспублікі Беларусь, дзе прадстаўлены кнігі і ілюстрацыйны матэрыял з падрабязным апісаннем Дзяржаўнага герба і флага, з тэкстам Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Кнігі пра людзей, якія праславілі Беларусь, дапамагаюць адчуць гонар за свой народ. Разглядаючы прадстаўленую літаратуру на выставе, кожны можа прайсціся маршрутамі беларускага турызму, які знаёміць з шэрагам турыстычных аб’ектаў, з прыгажосцю і непаўторнасцю Беларусі. А яркія і маляўнічыя фатаграфіі і ілюстрацыі дапамогуць убачыць Рэспубліку Беларусь ва ўсёй красе.

Год народнага адзінства – добрая ідэя з’яднаць кожнага з нас. Спадзяюся, мы станем больш уважлівыя, памяркоўныя і чалавечныя да блізкіх. Зможам захаваць уласцівую беларускаму народу талерантнасць і міралюбнасць, якімі заўсёды ганарыліся, знойдзем кампрамісы ў вырашэнні назапашаных праблем. Адзінства мы здабудзем як раз тады, калі навучымся слухаць і чуць адзін аднаго. Меркаванні могуць быць рознымі, у кожнага свае жаданні, інтарэсы, але нельга дапускаць расколу ў грамадстве, трэба імкнуцца да згоды. Трэба гэта зрабіць дзеля будучыні нашых дзяцей, каб яны раслі ў краіне, дзе людзі не дзеляцца на «сваіх» і «чужых», дзе няма варожасці і злосці. Кожны з нас хоча шчасця роднай краіне, а значыць, будзем аб’ядноўвацца.

Вольга БОТВІЧ

Предыдущая статья

Прокуратура опровергла информацию о давлении на Гродненский детский хоспис